Кансультацiя для бацькоу "Казкі, легенды і паданні як сродак этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту"
У сувязі з пад’ёмам нацыянальнай самасвядомасці, імкненнем
народа да этнічнай і этнакультурнай самаідэнтыфікацыі пра-
блема этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту
з’яўляецца адной з вызначальных.
Этнакультурнае выхаванне — гэта мэтанакіраваны працэс
фарміравання ў дзіцяці нацыянальна-культурнага аблічча на
аснове прымання ім каштоўнаснага ідэалу роднай культуры;
станаўленне каштоўнасных арыенціраў дзіцяці і спосабаў яго
ўзаемадзеяння з сацыякультурным акружэннем.
Асноватворную ролю ў этнакультурным выхаванні дзяцей
дашкольнага ўзросту выконвае яго аксіялагічны складнік, які
адлюстроўваецца ў такіх функцыях, як: трансляцыя культуры,
захаванне адметнасці нацыянальных традыцый, забеспячэнне
стабільнасці грамадскага жыцця шляхам перадачы маральных
нормаў і каштоўнасцей, сацыялізацыя.
Разам з тым этнакультурнае выхаванне дзяцей дашкольнага
ўзросту разумеецца як мэтанакіраваны працэс, які ўлічвае асо-
басную значнасць для кожнага дзіцяці засвоеных ім культурных
мадэляў (канкрэтных этычных нормаў, звестак пра культу-
ру), запатрабаванасць гэтых мадэляў ва ўласным самастойным
вырашэнні жыццёвых сітуацый.
Пры гэтым маральнае самавызначэнне дзіцяці, якое рас-
це ў гістарычна зменлівай сацыякультурнай рэчаіснасці,
ажыццяўляецца шляхам уласнага асобасна-значнага выбару ім
пэўных каштоўнасных арыенціраў і спосабаў узаемадзеяння з
сацыякультурным акружэннем.
Авалодванне, на аснове сапраўды этналагічных ведаў,
устойлівымі культурнымі нормамі, усведамленне пэўных
каштоўнасцей фарміруюць асэнсаваны характар адносінаў,
даюць пачатак этналагічнай свядомасці і спрыяюць уключэнню
дзіцяці ў дзейнасць па творчым пераўтварэнні сацыякультурна-
га асяроддзя.
Адным з асноватворных сродкаў этнакультурнага выхавання
дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляюцца а п а в я д а л ь н ы я жан-
ры беларускага фальклору. У беларускіх казках, легендах і падан-
нях акрэсліваюцца нацыянальныя традыцыі, адлюстроўваецца
беларускі побыт і акаляючы навакольны свет.
У станоўчых казачных вобразах ўвасабляюцца народныя
ідэалы. Казачныя героі — дужыя, смелыя, разумныя, справядлівыя.
У вобразах асілкаў паказваецца сіла народнага духу, спадзяванне
чалавека на лепшую будучыню. Казачны эпас беларускага на-
рода з’яўляецца набыткам нацыянальнай духоўнай культуры, які
і сёння захоўвае сваё эстэтычнае, спазнавальнае і выхаваўчае
значэнне. Разам з казкамі — захавальнікамі гістарычнай памяці
народа — выступаюць легенды і паданні. Легенды распавяда-
юць пра розныя падзеі і з’явы і акрэсліваюць многія маральна-
этычныя нормы паводзінаў у грамадстве, якія патрабуюць ад
людзей сумленнасці, праўдзівасці, працавітасці і іншых якасцей,
што адносяцца да агульначалавечых каштоўнасцей.
Што да паданняў, то яны скіраваны ў мінулае, асновай іх
сюжэтаў звычайна служаць гістарычныя падзеі.
Уключэнне беларускіх народных казак, легенд і паданняў
у кола дзіцячага чытання дае магчымасць дзіцяці дакрануцца
да гістарычнай памяці народа, да крыніц этналогіі і гісторыі
роднага краю, адчуць свае духоўныя карані.