Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Какими главными качествами должен обладать хороший педагог дошкольного учреждения?
Всего 166 человек
Голосование
Дополнительные занятия в каком направлении для вашего ребенка наиболее актуальны?
Всего 173 человека
Голосование
Голосование
Всего 222 человека

Тэорыі паходжання беларусаў і тэрміна «Белая Русь»

Дата: 19 февраля 2015 в 10:32, Обновлено 19 февраля 2015 в 11:36
Автор: Зайка Г. В.

Чаму «Белая Русь»?

       У навуцы існуюць розныя версіі паходжання тэрміна "Беларусь". Адны даследчыкі звязваюць паходжанне тэрміна з кліматычнымі, геаграфічнымі і этнаграфічнымі асаблівасцямі:

    Светлая скура, русыя валасы, светлыя вочы

    Насілі белае ільняное адзенне

    Шмат бярозавых гаёў і лясоў

    У перыяд феадалізму было халадней - багацце снягоў на тэррыторыi Беларусi

      Іншыя навукоўцы звязваюць паходжанне тэрміна са знешнепалітычнымі фактарамі («белая» — вольная ад татара-мангол). Гэтай канцэпцыі супярэчыць той факт, што назва «белая русь» атрымала найбольшы распаўсюд на нашай тэрыторыі ў той перыяд, калі ўсходне-славянскія землі былі ўжо незалежнымі ад мангола-татар. Сам тэрмін «Белая Русь» з'явіўся ў XII стагоддзі і адносіўся ў той час да Уладзіміра-Суздальскага княства. У XV стагоддзі тэрмін «Белая Русь» ужываўся для абазначэння Маскоўскай русi. У канцы XV- сярэдзіне XVI ст. ў літаратурных крыніцах (у асноўным у летапісах) прасочвалася ўяўленне аб «Белай Русі» як асобнай беларускай, беларуска-ўкраінскай ці беларуска-рускай тэрыторыі. Упершыню тэрмін «Беларусь» сустракаецца ў афіцыйным дакуменце-грамаце караля Яна Сабескага ад 1675г. i пад iм разумеюць Магілёўскую, Мсціслаўскую і Аршанскую епархii. Cпачатку беларускай называлася толькі Магілёўская праваслаўная епархія. Паступова гэтым тэрмінам сталі называць усе землі, на якія распаўсюджвалася ўлада Магілёўскага біскупа. Пасля далучэння ў 1772 г. паўночна-ўсходніх зямель Беларусi да Расійскай імперыі гэта назва набыла новае адміністрацыйна-геаграфічнае значэнне: ёй сталі называць дзве новыя, далучаныя губерні — Полацкую і Магілёўскую, якія ў 1796 годзе былі аб'яднаны ў адну Беларускую губерню з цэнтрам у горадзе Віцебску. Паступова на працягу XIX стагоддзя тэрмін «Белая Русь» распаўсюдзіўся на Менскую, Гарадзенскую і Віленскую губерні.

Паводле матэрыялаў bntu-help.net

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.