Ліпень — макаўка лета
Hi хмаркі, ні ветрыка. У роўнай спецы не хіснецца лісток, не здрыганецца траўка. Над блакітным небам устойліва ціхае гарачае паветра напоўнена трэскам конікаў. Hi сухавеяў, нi нягод. Самы цёплы месяц года. Памяншаюцца, але становяцца усе больш гарачымі i cyxiмі дні аж да трэцяй дэкады жніўня. "Сонца паварочвае на зіму, а лета — на спеку".
Зрэдку арашаюць распаленую зямлю жыватворныя дожджыкі, якім часам спадарожнічаюць імгненныя навальніцы i хуткія ліўні. У ліпені гадавы максімум ападкаў і навальніц.
Адцвітае каласістая збажына. Высокія i густыя травы. Зелянеюць нават сухадолы i ўзгоркі. Наступае пара сенакосу i збору лекавых траў. Чым раней скосіш, тым лепшае сена.
Усе яго водары перабіваюць naxi баркуну i палыну. Найпрыгажэйшы у ліпені i дыван кветак: залацісты зверабой, сінія валошкі, бледна-ружовая душыца, чабор, мята, цыкорый, чэмпіён травяных меданосаў скрыпень (Іван-чай)...
3 першых дэён месяца на пауднёвым захадзе рэспублікі зацвітае цудоуны меданос — ліпа. Паусюдна ж кветкі ліпы пануюць у час наибольшага сагравання зямлі i вады, з чаго i пачынаецца другая палова лета. Залатымі нітачкамі пранізваюць сухое паветра пчолы, якія стрымгалоў кідаюцца у стыхію мядовай пары. Па стараславянскаму календару месяц гэты называецца "ліпец" — па назве белага духмянага ліпавага мёду.
Расліны:
Сады у гэты час апранаюцца у самую цяжкую цёмна-зялёную кашулю, якая спрэс пакрывае сучкі i галінкі. Быццам гледзячы на лістоту, спяшаюцца расці i становяцца выцягнутымі зялёныя яблыкі, і грушы, слівы. А некаторыя з ix, з сонечнага боку нават паспяваюць паружавець.
Ліпень — ягадны месяц нашых лясоу. Не адпускаюць ад сябе лясныя паляны, прымушаюць спыніцца, адшукаць спелую духмяную сунічку. Праз дэкаду пасля суніц паспяваюць чарніцы. Асабліва шчодры ураджай у чарнічных барах. Яшчэ праз дзве дэкады, а то i праз месяц падыходзщь мапіна, праз тыдзень за ей — наш "паўночны гранат" касцяніца, праз 1,5 месяца — брусніцы.
Птушкі:
Змаўкае птушыны хор, нават caлaўi i зязюлі. Зрэдку можна пачуць развітальныя песні пеначкі, дразда, аусянкі, жаўранка, валасянкі. некалі птушкам песні спяваць — гадуюць птушанятак. Толькі перапёлачкі не ўсе песні пераспявалі. Вераб'і, глушцы, цецерукі цяпер паступова ліняюць, таму i захоўваюць здольнасць лётаць. А вось ryci, лебедзі, качкі адразу губляюць махавае пер'е, лётаць не могуць i xaваюцца далей у зараснікі.
Жывелы: ,
Ласяняты ужо самастойна ядуць траўку i лісцікі, хоць i кормяцца яшчэ малаком маці.
Мядзведзі — таксама вегетарыянцы — ласуюцца ягадамі, грыбамі ды траўкай. Ваучанятам бацькі носяць жывую здабычу, каб дзеці самі распраўляліся э ахвярамі, адчувалі сябе сапраўднымі драпежнікамі.
На ягадных i грыбных плантацыях тлусцеюць барсукі.
Заканчваюць выкормліваць малышоў бабры, барсукі, куніцы, норкі, лісы, ласкі...
3-за мікраскапічных водарасцей набывае зялёнае адценне, "зацвітае" вада. На лугах паўстаюць стагі сена — духмяныя помнікі лета.
Зноў даносіцца голас грому.
Прыслухайцеся да яго: глухі — да Ціхага дажджу,
гулкі — да ліўню,
доўга і нярэзка грыміць — на непагадзь,
калі ж адрывіста, непрацягла — будзе ясна.
Дзікая, затое смачная
У далёкія часы чалавек харчавауся у асноўным дзікімі раслінамі. Многія з ix у ранейшым выглядзе цяпер не сустракаюцца, але ёсць шмат i такіх, якія можна ужываць у ежу.
На лясных высечках, пажарышчах, у канавах расце высокая (да двух метраў) расліна з цёмна-зялёнымі прадаўгаватымі лістамі i гронкамі ружовых кветак. Гэта скрыпень (Іван-чай). 3 яго каранёў можна пячы хлеб, бо яны багатыя на крахмал. Маладыя парасткі каранёў могуць замяніць капусту, а высушаныя лісты замяняюць чай.
Бульба лечыць
У бульбе утрымліваецца столькі розных арганічных i неарганічных рэчываў, што лягчэй пералічыш тыя, якіх у ей няма. Прычым яны знаходзяцца у вельмі спрыяльных для нашага арганізма спалучэннях. Апроч вугляводаў, бяпкоў i мінеральных солей — кальцыю, фосфару, жалеза, натрыю хлору, калію — у ей знаходзяцца амаль усе неабходныя чалавеку вітаміны, шэраг важных ферментаў i арганічных кіслот. Ёсць i так званыя мікраэлементы, якія адыгрываюць значную ролю у абмене рэчываў: марганец, медзь, кобальт, нікель, ёд i інш. Бялок бульбы — тубертын — утрымлівае 14 з 20 неабходных для пабудовы бялкоў нашага арганізма амінакіслот. Гэта у шмат разоў больш, чым у любой іншай расліне. Поўна прадстаўлены у бульбе вітаміны — А, В, В1, В 2, В 6, Р, РР, С і Д. Амаль палову ycix запатрабаванняў чалавека у вітаміне С можна браць з бульбы.
Ліпень
Звесткі пра месяц (Для творчых заняткаў выхавацеля з дзецьмі)
Ліпень — сярэдзіна лета, другі яго месяц, семы — года.
У гэты час цвітуць ліпы, адсюль i назва. Гэта важная пара для пчалярства, таму што цвіце грэчка, лён, агародніна, бульба, канюшына, лугавая герань, чабер, рамонкі, васьлькі, палявая мята i інш. Растуць грыбы. Гэтаму месяцу характзрна чаргаванне сонца i дажджу.
Месяц вызначаецца шматлікімі народнымі святамі i прысвяткамі. У ноч з 6 на 7 ліпеня адзначаецца старадауняе свята Купалле (Купала, Ян, Іван) — земляробчае абрадавае свята, прысвечанае росквіту жыватворных сіл зямлі, ахове i зберажэнню збажыны, ушанаванню сонца, вады, раслінасці.
12 ліпеня адзначаецца i земляробчае старажытнае свята беларусаў i ішых славянскіх народаў Пятро (Пятра, Пятрок), якое з'яўляецца працягам Купалля. Пятро — апякун хлеба i хлебаробаў, таму на гэтым свяце водзяць карагоды, спяваюць пятроускія песні, услаўляючы збажыну, хлебаробчыя заняты, праводзяць гульш i інш.
Па-украінску ліпень называюць липень, а па-руску — июль.