Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

2 ліпеня - Дзень Вышыванкі

Дата: 2 июля 2020 в 13:36, Обновлено 2 июля 2020 в 15:45
Автор: Зайка Г. В.
227 просмотров

    Дзень беларускай вышыванкі ў Беларусі святкуюць 2 ліпеня.

<address>    У нашай дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята.</address>

     Вышыты нацыянальны арнамент – візітная картка беларусаў. Гэта не проста ўпрыгожанне, а своеасаблівы шыфр, перададзены нам праз стагоддзі продкамі. Кожны ўзор у арнаменце – сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і нясе пэўны пасыл. Здаўна арнаменты лічыліся аховай, у іх укладвалі станоўчы сэнс. Арнаменты працягваюць актыўна вывучацца сучаснымі навукоўцамі як найбагацейшая крыніца інфармацыі пра жыццё папярэдніх пакалення.

      Павага да нацыянальных традыцый і самабытнасць беларусаў адлюстраваны ў дзяржаўнай сімволіцы нашай краіны: арнамент на беларускім сцягу ўказвае на старажытнае паходжанне беларускага народа, на традыцыі добрасумленнай працы, павагі да гісторыі і перадае непарыўную сувязь пакаленняў.

      У нашы дні адзенне з традыцыйнай вышыўкай не толькі не страціла сваю актуальнасць, а становіцца па-сапраўднаму модным і ўсё больш папулярным у беларусаў. Выкарыстоўваючы яго ў паўсядзённым жыцці, мы дэманструем  сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўную свядомасць, падкрэсліваем адзінства і згуртаванасць беларускага народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.