Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня

Дата: 7 сентября 2020 в 13:21, Обновлено 7 сентября 2020 в 13:37
Автор: Зайка Г. В.
275 просмотров

     Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

     Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Гісторыя свята

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў.

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стане старажытны Полацк — родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства

       У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства праходзіў у Бялынічах.

Якуб Колас, Янка Купала, Кузьма Чорны на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах

      Выставы, прысвечаныя беларускім літаратарам, прадстаўлены ў Бялынічах. На час святкавання Дня беларускага пісьменства гарадскі медыяцентр «Зорка» пераўтварыўся ў алею славы беларускіх пісьменнікаў. 

      У 2020 годзе адзначаецца 120 гадоў ад дня нараджэння знакамітага пісьменніка Кузьмы Чорнага. З гэтай нагоды ў Бялынічах Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры арганізаваў літаратурна-дакументальную выставу «Кузьма Чорны. Чалавек — гэты цэлы свет». На стэндах прадстаўлены асноўныя этапы жыцця і творчага шляху пісьменніка. Наведвальнікі экспазіцыі маюць магчымасць убачыць копіі рукапісных дакументаў Кузьмы Чорнага і праз ключавыя цытаты з яго твораў і дзённікаў пазнаёміцца з унутраным светам майстра. Сімвалічна, што эстафету правядзяння Дня беларускага пісьменства на наступны год прыняў Капыль, малая радзіма Кузьмы Чорнага. 

     Удзельнікі Дня беларускага пісьменства змаглі з новага боку паглядзець на легенду беларускай літаратуры. Да свайго 60-годзя Дзяржаўны літарататурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа падрыхтаваў выставу «Напрадзе многа дарог і шмат далячынь». Экспазіцыя з архіўнымі дакументамі і рэдкімі фотаздымкамі раскрывае Якуба Коласа ў першую чаргу як грамадскага дзеяча. «Мы ўсе ведаем нашага песняра як пісьменніка. Але ён вёў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць і зрабіў шмат карыснага для нашай краіны і яе народу. І наша задача — паказаць яго і з гэтага боку», — адзначаюць арганізатары. 

      Арганізатары аддалі даніну павагі і Янку Купалу, падрыхтаваўшы выставу «Ты далёка, ты блізка, ты побач», прысвечаную творчым стасункам і сяброўству Янкі Купалы і іншых беларускіх творцаў. Атрымаць цікавую інфармацыю аб паэце і яшчэ раз атрымаць асалоду ад яго твораў змог кожны наведвальнік выставы. 

      Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадставіў экспазіцыю «Біблія для народа» Васіля Кораня. Біблія Кораня — унікальны помнік побытавага праваслаўя, створаная у XVII-XVIII стагоддзях таленавітым майстрам з народу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.