Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята “Саракі”

Дата: 23 марта 2022 в 09:51, Обновлено 23 марта 2022 в 10:15
Автор: Зайка Г. В.
133 просмотра

       22 сакавіка адбылося веснавое народнае свята "Саракі".  

       Народныя святы на ўсёй Беларусі былі цесна звязаны з календаром. У кожную пару года адзначалася некалькі свят, але самымі маляўнічымі, на маю думку, былі веснавыя і летнія святкаванні.

        Саракі — прысвятак, які звычайна адзначаюць 22 сакавіка ў гонар сарака пакутнікаў.  Сяляне ўспрымалі прылёт птушак (сорак выраяў) як вяртанне пакутнікаў, якія пераадолелі з вялікімі цяжкасцямі  моры, горы і лясы і вярнуліся на Беларусь, каб жыць побач з намі, весяліць нас сваімі песнямі, шчабятаннем і прыносіць іншую карысць: аберагаць ад шкоднікаў лугі, палі, сады, агароды.

        На Саракі выконваліся розныя магічныя дзеянні. Каб аблегчыць прылёт птушак, босыя хлопчыкі перакідвалі трэскі цераз стрэхі хат, а каб умець добра адшукваць птушыныя гнёзды, дзеці стараліся ўстаць як мага раней, прынесці найбольш дроў для печы. Калі ўлетку рабяты знаходзілі птушыныя гнёзды, яны іх не разбуралі, бо, як гаварылі бацькі,  тады на тварах можа з’явіцца рабацінне.

       На Саракі жанчыны рабілі сорак  клёцак з цеста і кідалі іх у вар.  З сарака клёцак адну трэба было з’есці раніцай. “Жаваранкаў” захоўвалі да лета. З імі, як з благаславеннем, пачыналі ўвесну араць поле, а летам зажыналі жыта, бо хлеб заўсёды лічыўся божым дарам, які мог паспрыяць ураджаю.

     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.