Падарожжа па беларускіх народных казках
Традыцыйна кожны год 21 лютага наша краіна адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай установе адукацыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Усе яны накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дзяцей павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
Выхаванцы старшых групп падрыхтавалі тэатральныя пастановы беларускіх народных казак , а выхаванцы сярэдніх групп – вершы беларускіх пісьменнікаў.