Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шуканне папараць - кветкі

Дата: 6 июля 2015 в 14:00, Обновлено 6 июля 2015 в 14:29
Автор: Зайка Г. В.
629 просмотров

Купалле


    Купалле, якое святкуюць падчас летняга сонцастаяння, з’яўляецца кульмінацыяый гадавога кола, часам найвышэйшага росквіту прыродных сіл.

    Раскладаць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з зялёных святак, бо спальваючы гэта, быццам можна была дагадзіць продкам.

    Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы да свята. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужных дзяўчат. Потым з музыкай і танцамі карагодамі купальскі гурт начале з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне "жывога " агню, трэннем дрэва аб дрэва.

     Усю ноч гучалі песні, вадзіліся карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл і асцярагчыся ад іх, спальвалі іх антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола.

     Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. Потым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, лаві дружочак" кідалі на ваду вянкі і варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашенне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад.


     Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз за год і вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Але без праблем іх збірае добры купалаўскі дзядок у кошык і калі сустрэнішся з ім, трэба паслаць белы абрус куды ён кіне кветку. Трэба як мага хутчэй схаваць яе пад скуру далоні, разрэзаўшы яе. Заканчвалася свята ля ракі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады.

    7 июля с целью создания эмоционального настроения у воспитанников, приобщения детей к народным традициям в нашем дошкольном учреждении будет проходить фольклорный праздник Купалле.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.